мя́цца², мну́ся, мне́шся, мне́цца; мнёмся, мняце́ся, мну́цца; мніся; незак. (разм.).
Праяўляць нерашучасць, саромецца, вагацца.
мяць, мну, мнеш, мне; мнём, мняце́, мнуць; мні; мя́ты; незак., што.
1. Сціскаючы, ператвараць у мяккую масу, рабіць мяккім.
М. лён.
2. Рабіць няроўным, камячыць.
М. паперу.
3. Аб раслінах: прыгінаць, прытоптваць да зямлі.
М. траву.
4. Есці з апетытам, умінаць (разм.).
|| зак. змяць, самну́, самне́ш, самне́; самнём, самняце́, самну́ць; самні; змя́ты і размя́ць, разамну́, разамне́ш, разамне́; разамнём, разамняце́, разамну́ць; разамні; размя́ты (да 1 знач.).
мяч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Суцэльны або пусты ў сярэдзіне шар з пругкага матэрыялу, здольны адскокваць пры ўдары аб цвёрдую паверхню.
Ручны м.
Валейбольны м.
|| памянш. мя́чык, -а, мн. -і, -аў, м.
мячэ́ць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
Малітвены дом у мусульман.
мяша́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Прыстасаванне для размешвання чаго-н.
мяша́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).
Жывёліна або расліна, якая паходзіць ад скрыжавання двух розных відаў, парод.
мяша́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тое, што і мешанка (у 1 знач.).
мяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.
Мяшаюцца пахі лугавых кветак.
2. Умешвацца ў што-н. (разм.).
М. ў чужыя справы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.
Думкі мяшаюцца.
мяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і ме́шаны; незак.
1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.
М. кашу.
2. што з чым. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.
М. пясок з цэментам.
3. Замешваць корм для жывёлы.
4. перан., каго-што ў што. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).
Не мяшай мяне ў гэту справу.
5. што і без дап. Пераворваць глебу (разм.).
|| зак. памяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і -ме́шаны (да 1 знач.) і змяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і зме́шаны (да 2 знач.).
мяшо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. Тое, што і мех¹ (у 1 знач.).
М. з мукой.
Залаты м. (перан.: пра вельмі багатага чалавека).
2. Тое, што і мех¹ (у 2 знач.).
М. аўса.
3. перан. Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.
Апынуцца ў мяшку.
4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спец.).
Зародкавы м.
Зашчочныя мяшкі.
5. перан. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (разм.).
|| памянш. мяшо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. і мяшэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1, 2 і 4 знач.).