мяса... і мяса-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: мяса, мясны, напр.: мясапрадукты, мяса-малочны.
мясае́д, -у, М -дзе, м.
Перыяд пасля Каляд, калі праваслаўная царква дазваляе есці мясное.
Калядны м.
|| прым. мясае́дны, -ая, -ае.
мясакамбіна́т, -а, М -на́це, мн. -ы, -аў, м.
Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса і перапрацоўваюць атрыманую сыравіну.
мясанарыхто́ўкі, -то́вак, адз. мясанарыхто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж.
Дзяржаўнае планавае назапашванне мясных прадуктаў.
|| прым. мясанарыхто́ўчы, -ая, -ае.
мясару́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
1. Машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш.
2. перан. Пра бяссэнсавае кровапраліцце, знішчэнне людзей.
Крывавая м.
|| прым. мясару́бачны, -ая, -ае.
мясі́сты, -ая, -ае.
1. 3 вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.
Мясістая частка тушы.
2. Тоўсты целам, поўны.
М. твар.
3. перан. Які мае багатую, сакавітую мякаць (пра плады).
Мясістыя ягады.
|| наз. мясі́стасць, -і, ж.
мясі́ць, мяшу́, ме́сіш, ме́сіць; ме́шаны; незак.
1. што. Размякчаць, размінаць якую-н. густую масу, перамешваючы з вадой.
М. цеста.
М. гліну.
2. перан., што. Хадзіць, ездзіць па чым-н. гразкім, топкім, сыпкім і пад.; мяць, шкодзіць, топчучы (разм.).
М. гразь.
Коні месяць пасевы.
3. перан., каго (што). Біць, дубасіць (разм.).
Мясілі яго чым папала.
|| зак. змясі́ць, змяшу́, зме́сіш, зме́сіць; зме́шаны.
|| прым. мясі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
М. цэх хлебазавода.
мясні́к, -а, мн. -і, -о́ў, м.
Той, хто прадае мяса, гандлюе мясам.
мястэ́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (уст.).
Пасёлак гарадскога тыпу.
М.
Любча.
|| прым. местачко́вы, -ая, -ае.
М. жыхар.
мясці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.
1. Пэўная частка, участак якой-н. тэрыторыі.
Лясная м.
2. Тое, што і месца (у 2 і 5 знач.).
|| памянш. мясці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Цудоўная м.