максімалі́зм, -у, м.
Празмерная, без уліку рэальных умоў крайнасць у якіх-н. патрабаваннях, поглядах.
|| прым. максімалі́сцкі, -ая, -ае.
максімалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Прыхільнік максімалізму.
|| ж. максімалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
максіма́льны, -ая, -ае.
Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны.
Максімальная хуткасць.
|| наз. максіма́льнасць, -і, ж.
ма́ксімум, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго-н.; проціл. мінімум.
М. намаганняў.
2. у знач. прысл. Самае большае, не больш як.
Каштуе м. пяцьдзясят рублёў.
3. у знач. прым., нязм. Тое, што і максімальны (ужыв. пасля азначаемага слова).
Праграма-м.
макулату́ра, -ы, ж.
1. Непрыгодная папера, кнігі і інш., прызначаныя для перапрацоўкі.
2. перан. Бяздарныя, не маючыя вартасці літаратурныя творы.
|| прым. макулату́рны, -ая, -ае.
маку́ха, -і, ДМ -ку́се, ж.
Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею.
|| прым. маку́хавы, -ая, -ае.
маку́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Вяршыня чаго-н.; верхавіна.
2. Верхняя частка галавы, макаўка.
Шапка сядзела на самай макушцы.
|| прым. маку́шачны, -ая, -ае.
ма́ла, прысл.
1. Нямнога, у невялікай колькасці.
М. зрабіў.
М. людзей.
М. часу.
2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.
У пакоі м. (безас., у знач. вык.) святла.
◊
Мала таго (разм.), у знач. пабочн. сл. — акрамя таго.
Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.
мала...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малы, мала, напр.: малаалкагольны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы, малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены, малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны, малапатрыманы, малаўжываны.
малава́жны, -ая, -ае.
Няважны, нязначны.
Малаважная акалічнасць.
|| наз. малава́жнасць, -і, ж.