Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

канкурса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік конкурсу (звычайна музычнага).

|| ж. канкурса́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

канкуры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., з кім-чым у чым.

Уступаць у канкурэнцыю з кім-н.

канкурэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто канкурыруе з кім-н.

|| ж. канкурэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. канкурэ́нцкі, -ая, -ае.

канкурэнтаздо́льны, -ая, -ае.

Здольны вытрымаць канкурэнцыю, супрацьстаяць канкурэнтам.

|| наз. канкурэнтаздо́льнасць, -і, ж.

канкурэ́нцыя, -і, ж.

Саперніцтва, барацьба за перавагу, за дасягненне большых выгод.

Гандлёвая к.

|| прым. канкурэ́нтны, -ая, -ае.

кано́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Царкоўнае ўстанаўленне, правіла, узаконенае вышэйшай царкоўнай іерархіяй.

Царкоўны к.

2. Правіла або сукупнасць правіл якога-н. кірунку, вучэння (кніжн.).

Эстэтычныя каноны класіцызму.

3. Спіс рэлігійных кніг, прызнаных царквою ў якасці Свяшчэннага Пісання (спец.).

Біблейскі к.

4. Царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята (спец.).

Велікодны к.

кано́плі, канапе́ль.

Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць пяньку, а з семя — алей, а таксама семя гэтай расліны.

Як Піліп з канапель (разм.) — знянацку выскачыць, з’явіцца адкуль-н.

|| прым. канапля́ны, -ая, -ае.

К. алей.

кано́э, нескл., н.

Адкрытая спартыўная лодка без уключын, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене (бываюць адзіночкі і двойкі).

кансалідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., што.

1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжн.).

К. сілы змагароў за незалежнасць.

2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спец.).

К. пазыку.

|| наз. кансаліда́цыя, -і, ж.

кансана́нс, -у, м.

Мілагучнае спалучэнне гукаў; проціл. дысананс.

|| прым. кансана́нсны, -ая, -ае.