Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

кансервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны; незак., што.

1. Нарыхтоўваючы, падвяргаць спецыяльнай апрацоўцы для засцярогі ад псавання.

К. мяса.

2. Прымаць спецыяльныя тэхнічныя меры для засцярогі ад псавання, карозіі (спец.).

К. лесаматэрыялы.

К. машыны, станкі.

3. Часова прыпыняць развіццё, дзейнасць чаго-н.

К. будаўніцтва.

|| зак. закансервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны.

|| наз. кансерва́цыя, -і, ж. (да 2 і 3 знач.) і кансервава́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

кансерва́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек кансерватыўных поглядаў.

2. Член кансерватыўнай партыі.

|| прым. кансерва́тарскі, -ая, -ае.

кансервато́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Вышэйшая музычная навучальная ўстанова.

|| прым. кансервато́рскі, -ая, -ае.

кансерваты́зм, -у, м.

Кансерватыўныя погляды, перакананні.

К. у кіраўніцтве.

кансерваты́ўны, -ая, -ае.

Варожы ўсяму новаму, прагрэсіўнаму, які абараняе старое, аджылае.

Кансерватыўная палітыка.

Кансерватыўныя погляды.

|| наз. кансерваты́ўнасць, -і, ж.

кансе́рвы, -аў.

Кансерваваныя прадукты харчавання.

Мясныя к.

|| прым. кансе́рвавы, -ая, -ае.

кансі́ліум, -у, мн. -ы, -аў, м.

Нарада ўрачоў для абмеркавання стану хворага, удакладнення дыягназу і спосабаў лячэння.

кансісто́рыя, -і, ж.

1. Царкоўна-адміністрацыйны і царкоўна-судовы орган пры епархіяльным архірэі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. У каталіцкай царкве: нарада, савет кардыналаў які ўзначальвае Папа Рымскі.

|| прым. кансісто́рскі, -ая, -ае.

кансістэ́нцыя, -і, ж. (кніжн.).

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці, густаты чаго-н.

Цвёрдая к.

Вадкая к. сумесі.

кансо́ль, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).

Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

|| прым. кансо́льны, -ая, -ае.