канструктыві́зм, -у, м.
Кірунак у розных галінах мастацтва і літаратуры 20 ст., у аснове якога ляжаць прынцыпы прастаты і эканамічнасці форм, імкненне выразіць у творах мастацтва канструктыўныя, тэхнічныя ўласцівасці матэрыялу.
|| прым. канструктыві́сцкі, -ая, -ае.
канструктыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Паслядоўнік канструктывізму.
|| ж. канструктыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. канструктыві́сцкі, -ая, -ае.
канструкты́ўны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да канструкцыі (у 1 знач.), патрэбны для канструявання (спец.).
Канструктыўныя асаблівасці збудавання.
2. Які складае аснову чаго-н.; важны (кніжн.).
Канструктыўная прапанова.
|| наз. канструкты́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
канстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і пад., а таксама само збудаванне, механізм.
К. моста.
Новая к.
2. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў.
К. складанага сказа.
Сінтаксічная к.
|| прым. канструкцы́йны, -ая, -ае.
Канструкцыйныя матэрыялы.
канструява́ць, -рую́ю, -рую́еш, -рую́е; -рую́й; -руява́ны; незак., што.
1. Ствараць канструкцыю чаго-н.; будаваць.
К. радыёпрыёмнік.
2. Ствараць у пэўным саставе (кніжн.).
К. прэзідыум міжнароднага кангрэса.
|| зак. сканструява́ць, -рую́ю, -рую́еш, -рую́е; -рую́й; -руява́ны.
канстыту́цыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.
Асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян.
К.
Рэспублікі Беларусь.
|| прым. канстытуцы́йны, -ая, -ае.
К. лад.
канстыту́цыя², -і, ж. (спец.).
Будова арганізма, склад цела.
К. чалавека.
|| прым. канстытуцы́йны, -ая, -ае.
кансультава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак., з кім.
Раіцца са спецыялістам па якім-н. пытанні.
|| зак. пракансультава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.
кансультава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго і без дап.
Даваць кансультацыю (у 2 і 4 знач.).
|| зак. пракансультава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
кансульта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто дае кансультацыі (у 2 знач.).
|| ж. кансульта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).
|| прым. кансульта́нцкі, -ая, -ае.