кано́плі, канапе́ль.

Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць пяньку, а з семя — алей, а таксама семя гэтай расліны.

Як Піліп з канапель (разм.) — знянацку выскачыць, з’явіцца адкуль-н.

|| прым. канапля́ны, -ая, -ае. К. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)