іміта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той (тое), хто імітуе каго-, што-н.
І. гукаў птушак.
|| прым. іміта́тарскі, -ая, -ае.
І. талент.
іміта́цыя, -і, ж.
1. гл. імітаваць.
2. Падробка чаго-н. пад што-н., выкананая з матэрыялу-заменніка.
І. сцяны пад мармур.
3. Паўтарэнне музычнага матыву ў другім голасе на які-н. інтэрвал вышэй або ніжэй (спец.).
|| прым. імітацы́йны, -ая, -ае.
імклі́вы, -ая, -ае.
1. Вельмі хуткі, быстры ў руху, у развіцці; энергічны, жвавы.
І. бег.
І. час (перан.: пра хуткасць развіцця).
2. Які выражае парыў, імкненне да чаго-н.; палкі, гарачы.
Імклівая прамова.
|| наз. імклі́васць, -і, ж.
імкне́нне, -я, н.
1. гл. імкнуцца.
2. Настойлівая цяга, рашучая мэтанакіраванасць да чаго-н.; намеры, жаданні.
І. да запаветнай мэты.
І. да перамогі.
імкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак.
1. Хутка рухацца, накіроўвацца куды-н.; старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.
Ручаі імкнуцца да ракі.
І. ў Парыж.
Усёй душой і. да сябра.
2. Настойліва дамагацца чаго-н., старацца дасягнуць чаго-н.
І. да свабоды.
І. да міру.
3. перан. Адчуваць цягу да каго-, чаго-н.
І. да авіятараў.
|| наз. імкне́нне, -я, н.
імпаза́нтны, -ая, -ае.
Здольны рабіць уражанне; паважны з выгляду, велічны.
І. выгляд.
Імпазантная фігура.
|| наз. імпаза́нтнасць, -і, ж.
імпанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каму-чаму.
Выклікаць павагу, давер, рабіць добрае ўражанне, падабацца; адпавядаць чыім-н. патрабаванням, густам, настроям.
І. сваім слухачам.
Старшыні імпанавала агульная ўвага прысутных.
і́мпарт, -у, М -рце, м.
Увоз тавараў, капіталаў, тэхналогій і пад. з-за мяжы; проціл. экспарт.
І. гатовай прадукцыі.
|| прым. і́мпартны, -ая, -ае.
імпартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.
Увезці (увозіць) з-за мяжы якія-н. тавары.
І. абсталяванне.
імпарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Асоба, арганізацыя або краіна, якая імпартуе што-н.
І. нафты.