Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

імпі́чмент, -у, М -нце, м. (спец.).

Працэдура прыцягнення да адказнасці, а таксама да суда вышэйшых службовых асоб дзяржавы.

Галасаваць за і.

імплантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Правесці (праводзіць) хірургічную аперацыю ўжыўлення ў тканкі чужых арганізму матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і пад.) або перасадкі органа, тканкі, а таксама ўкаранення зародка ў матку.

І. штучны клапан сэрца.

І. зуб, хрусталік.

|| наз. імпланта́цыя, -і, ж.; прым. імплантацы́йны, -ая, -ае.

імправізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што і без дап.

Стварыць (ствараць) што-н. без папярэдняй падрыхтоўкі, у час выканання.

І. байку.

І. на раялі.

|| зак. зымправізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

|| наз. імправіза́цыя, -і, ж.

імправіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто імправізуе або здольны імправізаваць.

|| прым. імправіза́тарскі, -ая, -ае.

І. талент.

імправіза́цыя, -і, ж.

1. гл. імправізаваць.

2. Імправізаваны твор.

Музычная і.

|| прым. імправізацы́йны, -ая, -ае.

імпрэса́рыа, нескл., м.

Асоба, якая арганізоўвае канцэрты, гастролі артыстаў і пад.

Знакаміты балетны і.

імпрэсіяні́зм, -у, м.

Плынь у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой імкнуліся да непасрэднай перадачы суб’ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў.

|| прым. імпрэсіяні́сцкі, -ая, -ае і імпрэсіяністы́чны, -ая, -ае.

імпрэсіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік імпрэсіянізму.

|| ж. імпрэсіяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. імпрэсіяні́сцкі, -ая, -ае.

і́мпульс, -у, м.

1. Унутраны штуршок, пабуджэнне, інтэлектуальны або эмацыянальны стымул, што выклікае якое-н. дзеянне.

2. Вектарная фізічная велічыня, колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго хуткасць (спец.).

І. да творчай працы.

|| прым. і́мпульсны, -ая, -ае.

Імпульснае выпрамяненне.

імпульсі́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які мае адносіны да імпульсу.

Імпульсіўныя рухі.

2. Які дзейнічае пад уплывам раптоўных імпульсаў.

І. чалавек.

|| наз. імпульсі́ўнасць, -і, ж.