Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

імпэ́т, -у, М -пэ́це, м.

1. Імклівасць, парывістасць, разгон.

Вясенні і. ручаін.

2. перан. Гарачы парыў, запал, пылкасць, імкненне.

І. да працы.

Любоўны і.

|| прым. імпэ́тны, -ая, -ае.

імуна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да імунітэту (у 1 знач.), напр.: імунаалергічны, імунапаталогія, імунарэактыўнасць, імунатэрапія;

2) які мае адносіны да імуналогіі, напр.: імуналогія, імунамарфалогія, імунаэмбрыялогія.

імунало́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел медыцыны — навука аб засцерагальных рэакцыях арганізма да інфекцыйных хвароб, неўспрымальнасці да іх.

імунізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Зрабіць (рабіць) неўспрымальным да інфекцыйных захворванняў.

І. арганізм.

|| наз. імуніза́цыя, -і, ж.; прым. імунізацы́йны, -ая, -ае.

імунітэ́т, -у, Мэ́це, м. (спец.).

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі.

Набыты і.

Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама перан.: здольнасць процістаяць чаму-н.).

2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам.

Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў).

|| прым. іму́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і імунітэ́тны, -ая, -ае.

Імунная рэакцыя арганізма.

імуно́лаг, -і, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне імуналогіі.

імхо́вы гл. мох.

імча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; незак.

Вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы.

І. што ёсць сілы.

імча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. каго-што. Вельмі хутка везці, несці каго-, што-н.

Поезд імчыць пасажыраў.

2. Тое, што і імчацца (разм.).

Сані і. з гары.

імша́, -ы́, ж.

1. У каталіцкай царкве: літургія, абедня.

2. Харавы музычны твор, прызначаны для літургіі.