імпанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каму-чаму.

Выклікаць павагу, давер, рабіць добрае ўражанне, падабацца; адпавядаць чыім-н. патрабаванням, густам, настроям.

І. сваім слухачам.

Старшыні імпанавала агульная ўвага прысутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)