Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

зашпунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

1. Заткнуць шпунтам (адтуліну ў бочцы).

2. Зрабіць шпунт у чым-н. (спец.).

З. брус.

|| незак. зашпунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Круцячы што-н., што мае шрубавую нарэзку, замацаваць, давесці да патрэбнага становішча.

З. гайку.

|| незак. зашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

заштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Прашыць, застрачыць (на швейнай машыне).

З. складку.

зашта́тны, -ая, -ае (уст.).

Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.

З. работнік.

Заштатны горад (уст.) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.

зашто́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

Завесіць шторай.

З. акно.

|| незак. зашто́рваць, -аю, -аеш, -ае.

заштрыхава́ць гл. штрыхаваць.

заштукава́ць гл. штукаваць.

зашту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго.

Замучыць, прычыніць удары, боль, штурхаючы.

Дзяўчынку заштурхалі ў натоўпе.

заштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ту́рхнуты; зак., каго-што.

Штуршкамі запхнуць куды-н.

З. скрынку пад стол.

|| незак. зашту́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

заштэмпелява́ць гл. штэмпеляваць.