Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мазо́лісты, -ая, -ае.

Пакрыты мазалямі.

Мазолістыя рукі.

|| наз. мазо́лістасць, -і, ж.

мазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што (разм.).

Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой.

М. рукі.

Мазоліць вочы каму (разм.) — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю.

Мазоліць язык (разм.) — упустую гаварыць.

|| зак. памазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

мазо́ль, -заля́, мн. -залі́, -залёў, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю ад працяглага трэння.

Рукі ў мазалях.

Крывавы м.

Жыць з мазаля (разм.) — жыць працай.

Зарабіць сваім мазалём (разм.) — нажыць сваёй працай.

|| прым. мазо́льны, -ая, -ае.

М. пластыр (для вывядзення мазалёў).

мазу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да яго.

|| прым. мазу́рачны, -ая, -ае.

мазу́т, -у, Му́це, м. і мазу́та, -ы, ДМу́це, ж.

Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газу і газаліну.

|| прым. мазу́тны, -ая, -ае і мазу́тавы, -ая, -ае.

мазь, -і, Т ма́ззю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для націрання або намазвання.

Цынкавая м.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго-н.

М. для абутку.

Лыжная м.

На мазі́ (разм.) — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

маі́с, -у, м.

Тое, што і кукуруза.

|| прым. маі́савы, -ая, -ае.

М. крухмал.

май, -я і -ю, м.

1. -я. Пяты месяц каляндарнага года.

2. -ю. Зелень для ўпрыгожвання (разм.).

|| прым. ма́йскі, -ая, -ае.

М. жук.

майда́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Базар, базарная плошча (на поўдні Расіі, ва Украіне).

|| прым. майда́нны, -ая, -ае.

ма́йка, -і, ДМ ма́йцы, мн. -і, ма́ек, ж.

Трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра.