Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лаз, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікая адтуліна ў чым-н., праз якую можна пралезці, пранікнуць куды-н.

Л. у плоце.

2. Адтуліна ў сценцы апарата, машыны, катла і пад. для пранікнення ўнутр з мэтай агляду, рамонту, запраўкі (спец.).

|| прым. ла́зны, -ая, -ае.

лаза́, -ы́, мн. ло́зы, лоз і лозаў, ж.

1. Кусты некаторых парод вярбы, вінаграду.

Вінаградная л.

2. Доўгае гнуткае галлё вярбовых кустоў, вінаграду; матэрыял з лазовай драўніны ці кары.

Плесці кошыкі з лазы.

Даць лазы (разм.) — адсцябаць розгамі.

|| прым. лазо́вы, -ая, -ае.

Лазовая кара.

Л. кошык.

лазавікі́, -о́ў, адз. лазавік, -а́, м. (разм.).

Лапці з лазы.

лазарэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі ваенны шпіталь.

Палявы л.

2. Бальніца для бедных (уст.).

|| прым. лазарэ́тны, -ая, -ае.

лаза́ты, -ая, -ае.

У выразе: чорт лазаты — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

ла́зенне, -я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеяслова лазіць.

ла́зеншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік лазні, які абслугоўвае наведвальнікаў.

|| ж. ла́зеншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. ла́зеншчыцкі, -ая, -ае.

ла́зенька гл. лазня.

ла́зер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Аптычны квантавы генератар для атрымання вузкага інтэнсіўнага, вельмі моцнага пучка святла.

Імпульсны л.

2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара.

Зварка лазерам.

Лячэнне лазерам.

|| прым. ла́зерны, -ая, -ае.

Лазерная ўстаноўка.

Л. прамень.

Лазерная хірургія.

лазера...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да лазера (у 2 знач.), напр., лазератэрапія.