Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ятага́н

(тур. jatagan)

сякучая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ад 16 ст. у туркаў, арабаў і персаў.

ятраге́нія

(ад гр. iatros = урач + -генія)

хвароба, якая ўзнікае як рэакцыя на няправільна зразуметыя хворым словы або паводзіны ўрача, прачытаную медыцынскую літаратуру.

ятрамеха́ніка

(ад гр. iatros = урач + механіка)

кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога спрабавалі растлумачыць усе фізіялагічныя і паталагічныя з’явы на аснове законаў механікі.

ятрахі́мія

(ад гр. iatros = урач + хімія)

кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога разглядалі працэсы, што адбываюцца ў арганізме, як хімічныя з’явы, хваробы — як вынік парушэння хімічнай раўнавагі.

-ятрыя

(гр. iatreia = лячэнне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае пэўную галіну медыцыны.