Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ям

(цюрк. jam)

гіст. паштовая станцыя на тракце, дзе праезджыя мянялі коней.

ямб

(гр. iambos)

двухскладовая вершаваная стапа з націскам на другім складзе.

ямс

(англ. yams)

травяністая расліна з багатымі на крухмал клубнямі, якая расце ў тропіках і субтропіках.