ягдта́ш
(ням. Jagdtasche, ад Jagd = паляванне + Tasche = сумка)
паляўнічая сумка для дзічыны.
я́гель
(саам. jiegel)
кусцісты шэры лішайнік, які з’яўляецца асноўным кормам для паўночных аленяў зімой.
ягуа́р
(ням. Jaguar, ад тупі-гуарані jagoara)
драпежны звер сям. кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы, які водзіцца ў Амерыцы.