Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

як

(тыбецк. gjak)

буйная жвачная рагатая жывёла з доўгай шэрсцю на ніжняй частцы цела, якая водзіцца ў высакагорных раёнах Цэнтр. Азіі.

якабі́нія

(н.-лац. jacobinia)

вечназялёная травяністая расліна сям. акантавых з суцэльным лісцем і ружовымі, чырвонымі, жоўтымі, белымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

якабі́нцы

(ад ст.-яўр. Jakob = імя святога)

1) прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычных слаёў Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.; якія займалі памяшканне ў манастыры святога Якава ў Парыжы; дыктатура якабінцаў, устаноўленая 31 мая—2 чэрвеня 1793 г., была звергнута буйной буржуазіяй 9 тэрмідора (27 ліпеня 1794 г.; гл. тэрмідор);

2) перан. вальнадумцы.