Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ці́тла

(гр. titlos = надпіс)

надрадковы знак у старажытнагрэчаскай, стараславянскай і ўсходнеславянскай пісьменнасці, які ставіўся над словамі, напісанымі скарочана, або над літарамі, калі яны абазначалі лічбы.

цітр

(фр. titre = якасць, характарыстыка)

1) уступны надпіс або тлумачальны тэкст у кінафільме (параўн. субцітр;

2) хім. ступень канцэнтрацыі раствору (у грамах рэчыва на 1 см​3 раствору).