Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампілады́скус

(н.-лац. campylodiscus)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. сурырэлавых, якая трапляецца ў глеі на дне прэсных і марскіх вадаёмаў.

кампі́ліум

(н.-лац. campylium)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах і забалочаных лугах, на глебе ў лясах.

кампілява́ць

(лац. compilare)

займацца кампіляцыяй 2.

кампіля́тар

(лац. compilator)

той, хто займаецца кампіляцыяй 2, аўтар кампіляцыі 1.

кампіля́цыя

(лац. compilatio = крадзеж, аграбленне)

1) навуковая праца, заснаваная на выкарыстанні чужых думак, без самастойнага даследавання і вывадаў;

2) састаўленне такіх прац.

камплана́рны

(ад лац. com = разам + planum = плоскасць)

мат. к-ыя вектарывектары, паралельныя адной плоскасці.

камплексонаме́трыя

(ад камплексоны + -метрыя)

хімічны аналіз, заснаваны на ўтварэнні камплексонаў.

камплексо́ны

(ад лац. complexus = сувязь, ахоп)

група арганічных злучэнняў, амінаполікарбонавыя кіслоты і іх вытворныя (напр. двухнатрыевая соль этылендыямінтэтравоцатнай кіслаты).

кампле́кт

(лац. complectus = поўны)

1) поўны набор прадметаў, якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што-н. цэлае (напр. к. падручнікаў, к. музычных інструментаў);

2) пэўная колькасць асоб, устаноўленая па штату (напр. к. вучняў).

кампле́кцыя

(лац. complexio = сувязь, злучэнне)

склад цела чалавека (напр. поўная к., сярэдняя к.).