Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іхтыядарулі́ты

(ад іхтыя- + гр. dory = кап’ё + -літ)

касцявыя шыпы, якія падтрымліваюць плаўнікі або шыпы на галаве ў некаторых рыб (напр. акулавых).

іхтыяза́ўр

(ад іхтыя- + -заур)

вымерлы марскі паўзун з рыбападобным целам даўжынёй да 12 м, які жыў у мезазоі.

іхтыяло́гія

(ад іхтыя- + -логія)

раздзел заалогіі, у якім вывучаюцца рыбы.

іхтыястэ́га

(ад іхтыя- + гр. stege = страха)

вымерлае земнаводнае падкласа лабірынтадонтаў, якое захоўвала яшчэ прыметы рыб; жыло ў сярэдзіне палеазою — пачатку мезазою.

іхтыятаксіко́з

(ад іхтыя- + таксікоз)

прадуктовае атручванне ў выніку ўжывання ядавітых рыб або недабраякасных рыбных прадуктаў.

іхтыяфа́г

(ад іхтыя- + -фаг)

жывёла, якая харчуецца ў асноўным рыбай.

іхтыяфа́уна

(ад іхтыя- + фауна)

сукупнасць відаў рыб якога-н. вадаёма, геаграфічнага раёна, а таксама сукупнасць рыб, якія існавалі ў той або іншы перыяд гісторыі Зямлі.

іхтыяфтырыёз

(ад іхтыяфтырыус)

інвазійная (гл. інвазія) хвароба рыб, якая выклікаецца іхтыяфтырыусам.

іхтыяфты́рыус

(н.-лац. ichthyophthirius)

прасцейшае атрада роўнараснічных інфузорый; паразіт рыб прэсных і саланаватых водаў.

іхтыяцы́ды

(ад іхтыя- + -цыды)

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння засмечвальных відаў рыб у невялікіх вадаёмах.