ірыза́цыя
(ад гр. iris = радуга)
яскравая вясёлкавая афарбоўка на гранях некаторых мінералаў (напр. лабрадору) пры праходжанні святла, краёў воблакаў, што знаходзяцца перад сонечным дыскам.
іры́с
(гр. iris = радуга)
1) радужная абалонка вока;
2) сорт цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі;
3) суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.
іры́т
(гр. iris, -idos = радуга)
запаленне радужнай абалонкі вока.
ірыта́цыя
(лац. irritatio)
узбуджанасць, усхваляванасць, узрушанасць.
ірэа́льны
(лац. irrealis)
які не існуе ў рэальнасці, нерэальны.
ірэгуля́рны
(лац. irregularis)
не падпарадкаваны агульным правілам, нерэгулярны (напр. і-ае войска); проціл. рэгулярны 2.
ірэдэнты́зм
(іт. irredentismo, ад irredento = нявызвалены)
грамадска-палітычны рух у Італіі канца 19 — пач. 20 ст. за далучэнне зямель, часткова заселеных італьянцамі, якія не ўвайшлі ў склад Італіі ў час яе ўз’яднання.
ірэзі́нэ
(н.-лац. iresine)
травяністая, радзей кустовая або дрэвавая расліна сям. аксамітнікавых з зеленаватымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ісла́м
(ар. islam = адданне сябе волі Алаха)
адна з сусветных рэлігій (нараўне з хрысціянствам і будызмам), якая ўзнікла ў 7 ст. у Аравіі і пашырылася ў краінах Сярэд. і Блізкага Усходу, Паўн. Афрыкі, Паўд.-Усх. Азіі; заснавальнікам рэлігіі лічыцца Магамет (гл. магаметанства, мусульманства).
ісо́п
(н.-лац. hyssopus < гр. hyssopos, ад ст.-яўр. ’ezof)
травяністая або паўкустовая расліна сям. губакветных з духмяным эфіраносным лісцем, пашыраная ў Міжземнамор’і, Малой і Цэнтр. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.