Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іша́к

(рус. шпак, ад азерб. äšäk)

свойскі асёл.

ішуры́я

(ад гр. ischo = затрымліваю + -урыя)

затрымка мачы, няздольнасць звальнення мачавога пузыра ад мачы.

ішха́н

(н.-лац. ischan)

рыба сям. ласасёвых з цёмнымі плямамі на целе, якая водзіцца ў возеры Севан; аб’ект развядзення.

і́шыяс

(н.-лац. ischias, ад гр. ischias)

неўралгія сядалішчнага нерва.

ішэмі́я

(ад гр. ischo = затрымліваю + -эмія)

малакроўе органа ці асобнага яго ўчастка з-за абмежаванага прытоку крыві пры закупорцы або спазмах артэрый.

йагу́рт

(тур. jogurt)

прадукт з асобым чынам заквашанага малака з фруктовымі дабаўкамі, які па кансістэнцыі нагадвае заварны сметанковы крэм.

йаркшы́ры

(англ. Yorkshire = назва графства ў Англіі)

парода скараспелых свіней, якая вызначаецца вялікай вагой і высокай пладавітасцю.

ка-

(лац. co(n) = з, разам)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «з, разам».

Ка́аба

(ар. ka’bah, ад ka’b = куб)

мячэць у Мецы, пабудаваная ў форме куба, у сцяну якой умураваны «чорны камень», што нібыта ўпаў з неба; служыць месцам паломніцтва мусульман.

каагулапа́тыя

(ад лац. coagulum = згусанне + -патыя)

хваравіты стан, які выклікаецца парушэннямі згусання крыві.