Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэадыцэ́я

(фр. théodicée, ад гр. theos = бог + dike = справядлівасць)

агульнае абазначэнне рэлігійна-філасофскіх дактрын, якія імкнуцца ўзгадніць ідэю добрага і ўсемагутнага бога з наяўнасцю зла на зямлі, апраўдаць бога як тварца і правіцеля свету насуперак існаванню цёмных бакоў быцця.

тэакра́тыя

(гр. theokratia, ад theos = бог + kratos = сіла, улада)

форма дзяржаўнага кіравання, калі палітычная ўлада ў краіне належыць духавенству.

тэало́гія

(гр. theologia, ад theos = бог + logos = вучэнне)

багаслоўе, рэлігійнае вучэнне, якое імкнецца абгрунтаваць рэлігійныя догмы і вераванні.

тэарэ́ма

(гр. theorema)

навуковае палажэнне, ісціннасць, якая ўстанаўліваецца доказам.

тэарэтызава́ць

(ад тэорыя)

1) займацца тэарэтычнымі пытаннямі, ствараць тэорыю 2;

2) абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы.

тэарэ́тык

(гр. theoretikos = які даследуе, аглядае)

той, хто распрацоўвае тэарэтычныя пытанні ў якой-н. галіне ведаў.

тэарэты́чны

(гр. theoretikos = які даследуе, аглядае)

1) які засноўваецца на тэорыі, звязаны з тэорыяй;

2) які займаецца пытаннямі тэорыі (напр. т-ая фізіка).

тэасо́ф

(ад тэасофія)

паслядоўнік тэасофіі.

тэасо́фія

(гр. theosophia, ад theos = бог + sophia = мудрасць)

рэлігійна-містычнае вучэнне аб яднанні чалавечай душы з богам і аб магчымасці непасрэдных зносін з замагільным светам.

тэа́тр

(фр. théâtre, ад гр. theatron = месца для відовішч)

1) род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з’яўляецца сцэнічнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом;

2) установа, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама будынак са сцэнай і залай, дзе адбываецца тэатральны паказ;

3) перан. месца, дзе разгортваюцца якія-н. значныя падзеі (напр. т. ваенных дзеянняў).