Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мезамо́рфны

(адмеза- + -морфны)

які мае прамежкавую форму;

м. тып — сярэдні тып будовы цела чалавека (паміж брахіморфным і даліхаморфным).

мезанефро́с

(ад меза- + гр. nephros = нырка)

першасны орган выдзялення ў пазваночных, у рыб і земнаводных функцыяніруе на працягу ўсяго жыцця, у паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека толькі на ранняй стадыі зародкавага развіцця, замяняючыся пазней ныркай (метанефрасам).

мезані́н

(іт. mezzanino)

няпоўны паверх, надбудаваны над цэнтральнай часткай жылога (звычайна невялікага) дома.

мезапа́ўза

(ад меза- + паўза)

пераходны слой атмасферы на вышыні 80—90 км паміж мезасферай і стратасферай.

мезапітэ́к

(н.-лац. mesopithecus)

вымерлая малпа сям. мартышкавых, якая жыла ў канцы міяцэну і ў пліяцэне.

мезарэлье́ф

(ад меза- + рэльеф)

формы рэльефу зямной паверхні з амплітудай вышынь да некалькіх дзесяткаў метраў, прамежкавыя паміж макрарэльефам і мікрарэльефам (рачныя даліны, катлавіны і інш.).

мезасапро́бы

(ад меза- + гр. sapros = гнілы + bios = жыццё)

раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія жывуць у водах, што ўмерана забруджаны арганічным рэчывам.

мезасідэры́ты

(адмеза- + сідэрыты)

жалезна-каменныя метэарыты.

мезаска́ф

(ад меза- + -скаф)

камера, прызначаная для вывучэння сярэдніх глыбінь акіяна.

мезасфе́ра

(ад меза- + офера)

пераходны слой атмасферы на вышыні 50—80 км паміж стратасферай і іанасферай.