Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дырэкты́ва

(фр. directive, ад с.-лац. directivus = накіраваны)

распараджэнне, кіруючае ўказанне вышэйстаячага органа ніжэйстаячаму або кіраўніка ўстановы падначаленаму.

дырэкцыён

(фр. direction, ад лац. directio = кірунак)

1) дадатковы нотны стан у аркестравай партыі першай скрыпкі, фартэпіяна або акардэона, на якім запісаны асноўны матэрыял іншых партый з указаннем, калі ім уступаць;

2) скарочаная партытура невялікіх твораў (маршаў, вальсаў і інш.), прызначаных для выканання духавым аркестрам.

дырэ́кцыя

(польск. dyrekcja, ад лац. directio = кірунак)

кіруючы орган прадпрыемства, установы на чале з дырэктарам.

дыс-, дыз-

(лац. dis-, гр. dys- = раз-, не-)

прыстаўка, якая абазначае парушэнне, разлад, страту чаго-н.; адпавядае па значэнні прыстаўкам раз-, не-.

дысаго́нія

(ад гр. dissos = падвойны + goneia = зараджэнне)

здольнасць некаторых грэбнявікоў размнажацца палавым спосабам у лічынкавай стадыі, а затым у дарослым стане.

дысалю́цыя

(лац. dossolutio = раскладанне)

раскладанне, растварэнне цвёрдых цел.

дысана́нс

(фр. dissonance, ад лац. dissonans = які па-рознаму гучыць)

1) муз. адначасовае спалучэнне тонаў рэзкага, няўзгодненага гучання (проціл. кансананс 1);

2) перан. адсутнасць у чым-н. гармоніі, разлад, няўзгодненасць.

дысацыя́цыя

(лац. dissociatio = раз’яднанне)

1) распад малекул на састаўныя часткі (атамы, радыкалы, іоны);

2) парушэнне звязнасці псіхічных працэсаў (проціл. асацыяцыя 3).

дысбактэрыёз

(ад дыс- + бактэрыі)

якасная змена бактэрыяльнай мікрафлоры арганізма, галоўным чынам кішэчніка.

дысбала́нс

(ад дыс- + баланс)

неўраўнаважанасць вярчальных дэталей машыны адносна восі.