Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дырыжа́бль

(фр. dirigeable = літар. кіроўны)

паветраплавальны апарат сігарападобнай абцякаемай абцякальнай формы з авіяцыйным рухавіком і корпусам, напоўненым газам.

дырыжо́р

(рус. дирижёр, ад фр. diriger = кіраваць)

асоба са спецыяльнай музычнай адукацыяй, якая кіруе хорам, аркестрам, оперным ці балетным спектаклем.

дырыжы́раваць

(рус. дирижировать, ад фр. diriger = кіраваць)

кіраваць хорам, аркестрам, оперным ці балетным спектаклем.

дырэ́кт

(англ. direct = прамы)

прамы ўдар у боксе.

дырэктагра́фія

(ад лац. directus = прамы + -графія)

спосаб прыгатавання клішэ непасрэдным здыманнем на цынкавыя або медныя пласцшы з наступным траўленнем іх.

дырэктапла́т

(ад лац. directus = прамы + ням. platt = плоскі)

разнавіднасць капіравальнай размножвальнай размнажальны машыны з талерам і рухомымі планкамі.

дырэ́ктар

(с.-лац. director)

кіраўнік прадпрыемства, установы.

дырэктара́т

(ад дырэктар)

калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.

дырэкто́рыя

(фр. Directoire, ад с.-лац. directorium = кіраўніцтва)

калегія кіраўнікоў некаторых дзяржаў у пэўныя гістарычныя моманты, напр. урад Французскай рэспублікі ў 1795—1799 гг.

дырэктры́са

(фр. directrice, ад лац. directrix = якая накіроўвае)

1) мат. прамая лінія, якая характарызуецца тым, што адносіны адлегласцей любога пункта дадзенага канічнага сячэння ад гэтай прамой і ад дадзенага пункта ёсць велічыня пастаянная;

2) ваен. пэўны напрамак, сектар на артылерыйскім палігоне, падрыхтаваны для стральбы.