Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́стыі

(лац. ostium = уваход, адтуліна)

шчылінападобныя адтуліны ў членістаногіх, праз якія кроў паступае ў сэрца.

оталарынгало́гія

(ад гр. us, otos = вуха + ларынгалогія)

тое, што і отарыналарынгалогія.

отарыналарынгало́гія

(ад гр. us, otos = вуха + rhis, rhinos = нос + ларынгалогія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вуха, горла, носа і распрацоўвае метады іх лячэння.

отарыналарынго́лаг

(ад отарыналарынгалогія)

спецыяліст па отарыналарынгалогіі.

отаскапі́я

(ад гр. us, otos = вуха + -скапія)

метад даследавання вуха пры дапамозе атаскопа.

оуэні́зм

[ад англ. R. Owen = прозвішча англ. палітычнага і грамадскага дзеяча (1771—1850)]

тэорыя ўтапічнага сацыялізму, распрацаваная Р. Оуэнам і яго паслядоўнікамі.

о́фіс

(англ. office, ад лац. officium = абавязак, служба)

кантора, канцылярыя, служба, прадстаўніцтва якой-н. арганізацыі ў некаторых краінах.

о́фрыс

(н.-лац. ophrus)

расліна сям архідных з ланцэтным лісцем, пашыраная на лугах, між кустоў, на камяністых схілах гор у Міжземнамор’і, Крыме, на Каўказе.

оф-шо́р

(англ. off-shore, ад off = па-за + shore = бераг)

экан. цэнтр сумеснага прадпрымальніцтва, які прадастаўляе дае льготны рэжым толькі для фінансава-крэдытных аперацый з замежнымі партнёрамі і ў замежнай валюце.

о́хра

гл. вохра.