Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпертэрмі́я

(ад гіпер- + -тэрмія)

пераграванне арганізма; штучнае павышэнне тэмпературы цела, абумоўленае знешнімі фізічнымі фактарамі (параўн. гіпатэрмія).

гіперурбаніза́цыя

(ад гіпер + урбанізацыя)

канцэнтрацыя насельніцтва у буйных гарадах і гарадскіх агламерацыях, калі люднасць настолькі вялікая, што дадатныя бакі урбанізацыі засланяюцца сур’ёзнымі недахопамі (пагаршэнне экалагічных умоў, транспартная напружанасць і г. д.).

гіперфалангі́я

(ад гіпер- + гр. phalanks, -ngos = сустаў пальца)

павялічаная супраць нормы колькасць фаланг у пальцах, уласцівая некаторым марскім пазваночным, напр. іхтыязаўрам, плезіязаўрам, кітападобным (параўн. таксама гіпердактылія).

гіперфрагме́нты

(ад гіпер + фрагмент)

часцінкі атамнага ядра, якія ўзнікаюць у час ядзернай рэакцыі пры высокіх энергіях і змяшчаюць побач з нуклонамі яшчэ і гіперон пэўнага тыпу.

гіперфу́нкцыя

(ад гіпер- + функцыя)

празмерная дзейнасць якога-н. органа, тканкі, сістэмы, што прыводзіць да парушэння жыццядзейнасці арганізма (проціл. гіпафункцыя).

гіперхрамі́я

(ад гіпер- + -храмія)

павелічэнне інтэнсіўнасці ўбірання святла фарбавальнікам пад уздзеяннем розных фактараў (параўн. гіпахрамія).

гіперэмі́я

(ад гіпер- + -эмія)

прыліў крыві да якога-н. органа або часткі цела.

гіперэстэзі́я

(ад гіпер- + гр. aisthesis = адчуванне)

павышаная адчувальнасць скуры да звычайных знешніх раздражняльнікаў (параўн. гіпестэзія).

гіпестэзі́я

(ад гта- + гр. aisthesis = адчуванне)

паніжаная адчувальнасць скуры да звычайных знешніх раздражняльнікаў (параўн. гіперэстэзія).

гіпнало́гія

(ад гіпноз + -логія)

навука аб гіпнозе.