Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпнапе́дыя

(ад гр. hypnos = сон + -педыя)

навучанне ў час сну.

гіпнатызава́ць

(фр. hypnotiser, ад гр. hypnos = сон)

1) выклікаць гіпноз шляхам унушэння;

2) перан. расслабляць чьпо-н. волю, браць пад свой уплыў.

гіпнаты́зм

(фр. hypnotisme, ад гр. hypnos = сон)

сукупнасць з’яў, якія ўзнікаюць пры гіпнозе.

гіпнаты́чны

(гр. hypnotikos)

1) які мае адносіны да гіпнозу (напр. г. сон);

2) перан. здольны моцна ўздзейнічаць на каго-н. (напр. г-ая сіла музыкі).

гіпнатэрапі́я

(ад гіпноз + тэрапія)

тэрапія, якая ажыццяўляецца метадам гіпнатычнага ўздзеяння.

гіпно́з

(фр. hypnose, ад hypnos = сон)

1) стан, падобны на сон, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем волі спячага таму, хто ўсыпляе; перан. сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму-н.

гіпно́лаг

(ад гіпноз + -лаг)

спецыяліст па гіпнозу, урач, які лечыць гіпнозам.

гі́пнум

(н.-лац. hypnum)

лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які расце ў лясах на гнілой драўніне, глебе, камянях.

гіпо́ма

(н.-лац. hypoma)

павук сям. павукоў-пігмеяў, які жыве на высокай траве і кустах.

гіпо́пус

(гр. hypopos = які мае знізу ногі)

асобая стадыя німфы ў свірнавых кляшчоў, здольная ўпадаць пры неспрыяльных умовах у стан спакою.