Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідраксіла́зы

(ад гідраксіл)

ферменты класа аксідарэдуктазаў, якія ўдзельнічаюць у акісленні прамежкавых прадуктаў абмену стэроідных гармонаў.

гідраксіламі́н

(ад гідраксіл + амін)

бясколернае крышталічнае рэчыва, гідраксільнае вытворнае аманіяку, якое выкарыстоўваецца пры арганічных сінтэзах.

гідрала́зы

(ад гр. hydor = вада)

клас ферментаў, якія запавольваюць або паскараюць працэсы гідралітычнага (гл. гідроліз) расшчаплення складаных арганічных рэчываў у арганізмах.

гідралакалі́т

(ад гідра- + лакаліт)

мярзлотная форма рэльефу ў выглядзе купалападобнага ўзвышэння з ледзяным ядром.

гідралака́тар

(ад гідра- + лакатар)

гідраакустычны прыбор для вызначэння месцазнаходжання падводных аб’ектаў пры дапамозе гукавых сігналаў.

гідралака́цыя

(ад гідра- + лакацыя)

вызначэнне месцазнаходжання падводных аб’ектаў пры дапамозе гідралакатара.

гідралі́мфа

(ад гідра- + лімфа)

вадкасць, якая цыркулюе ў каналах кішачна-сасудзістай сістэмы некаторых кішачнаполасцевых жывёл, забяспечваючы клеткі пажыўнымі рэчывамі і выводзячы прадукты абмену.

гідрало́гія

(ад гідра- + -логія)

навука, якая вывучае гідрасферу Зямлі, а таксама працэсы, што адбываюцца ў ёй.

гідраманіто́р

(ад гідра- + манітор)

апарат, які прымяняецца для размывання горных парод і грунту магутным струменем вады; асноўны сродак гідрамеханізацыі.

гідрамаса́ж

(ад гідра- + масаж)

масаж пад вадой з лячэбнай або прафілактычнай мэтай.