Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідракарбана́ты

[ад гідра(ген) + карбанаты]

кіслыя солі вугальнай кіслаты, выкарыстоўваюцца ў медыцыне і хлебапячэнні.

гідракартызо́н

(ад гідра- + картызон)

адзін з гармонаў кары наднырачных залоз, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі вугляводнага абмену ў арганізме, праяўляе супрацьзапаленчае і супрацьалергічнае (гл. алергія) дзеянне.

гідракары́не

(н.-лац. hydrocoryne)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гідракарынавых, якая трапляецца ў стаячых водах на водных раслінах.

гідракасцю́м

(ад гідра- + касцюм)

тое, што і гідракамбінезон.

гідракіне́тыка

(ад гідра- + кінетыка)

раздзел гідрадынамікі, які вывучае рух вадкасці з улікам сіл, якія на яе ўздзейнічаюць.

гідрако́леус

(н.-лац. hydrocoleus)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая трапляецца пераважна ў морах, радзей у прэсных водах.

гідракраты́чны

(ад гідра- + гр. kratos = сіла)

які садзейнічае значнаму расшырэнню плошчы мора, напр. г-ыя рухі зямной кары.

гідракрэ́кінг

(ад гідра- + крэкінг)

каталітычная перапрацоўка высокакіпячых нафтавых фракцый, мазуту ці гудрону для атрымання бензіну, дызельнага і ракетнага паліва, змазачных масел і інш.

гідраксі́ды

(ад гідра- + аксіды)

неарганічныя злучэнні металаў з вадой, якія сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў (напр. гідраліт, брусіт); гідравокіслы.

гідраксі́л

[ад гідра(ген) + аксі(ген)]

аднавалентная група OH, якая ўваходзіць у склад многіх хімічных злучэнняў, напр. вады, спіртоў, гідраксільная група.