гідраізагі́псы
(ад гідра- + ізагіпсы)
ізалініі адзнак люстэрка падземных водаў адносна ўмоўнай нулявой паверхні.
гідраізагі́псы
(ад гідра- + ізагіпсы)
ізалініі адзнак люстэрка падземных водаў адносна ўмоўнай нулявой паверхні.
гідраізаля́цыя
(ад гідра- + ізаляцыя)
забеспячэнне будаўнічых канструкцый ад пранікнення вады, а будаўнічых матэрыялаў ад уздзеяння хімічна агрэсіўных вадкасцей, сцёкавых водаў і
гідраізап’е́зы
(ад гідра- + іза +
ізалініі напору артэзіянскіх водаў.
гідраізатэ́рмы
(ад гідра- + ізатэрмы)
ізалініі тэмпературы вады ў тоўшчы горных парод.
гідраінтэгра́тар
(ад гідра- + інтэгратар)
вылічальная машына, дзеянне якой заснавана на матэматычнай аналогіі даследуемых працэсаў і гідраўлічных з’яў.
гідракадо́н
(ад гідра- +
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як сродак супраць кашлю пры захворваннях лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў.
гідракамбінезо́н
(ад гідра + камбінезон)
касцюм вадалаза, які засцерагае ад пераахаладжэння і траўм.
гідракампрэ́сар
(ад гідра- + кампрэсар)
гідраўлічны кампрэсар, які сціскае газы пры дапамозе вадкасці.
гідракана́л
(ад гідра- + канал)
канал, дзе выпрабоўваюцца мадэлі караблёў, лодак, гідрасамалётаў і
гідракара́лы
(
атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных, утвараюць вапняковыя калоніі жоўтага, ружовага, чырвонага або фіялетавага колеру, якія трывала прырастаюць да скал або камянёў.