Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрапла́стыка

(ад гетэра- + пластыка)

перасадка тканак або органаў ад прадстаўнікоў іншых біялагічных відаў, у прыватнасці — ад жывёл чалавеку (параўн. гамапластыка).

гетэрара́бдус

(н.-лац. heterorhabdus)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў рэках Амазонка і Такантыне; на Беларусі гадуецца як акварыумная.

гетэрасексуалі́зм

(ад гетэра- + сексуалізм)

1) палавая цяга да асобы іншага полу (параўн. гомасексуалізм);

2) з’яўленне прымет, уласцівых іншаму полу.

гетэраспары́я

(ад гетэра- + гр. spora = семя)

утварэнне спораў рознага памеру ў некаторых вышэйшых раслін; разнаспоравасць.

гетэраструкту́ра

(ад гетэра- + структура)

камбінацыя некалькіх кантактаў, якая выкарыстоўваецца ў паўправадніковых лазерах, святлавыпрамяняльных святловыпрамяняльных дыёдах і інш.

гетэрастылі́я

(ад гетэра- + гр. stylos = слуп)

неаднолькавая даўжыня слупкоў і тычынкавых нітак у кветак аднаго віду раслін, напр. у грэчкі, незабудкі (параўн. гомастылія).

гетэрасфе́ра

(ад гетэра- + сфера)

атмасферныя слаі, размешчаныя вышэй за 100 км, дзе састаў паветра змяняецца з вышынёй у выніку дысацыяцыі малекул пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў (параўн. гамасфера).

гетэраталі́зм

(ад гетэра- + гр. thallos = галінка, парастак)

раздзельнаполасць у ніжэйшых раслін, якая выяўляецца ў фізіялагічным і генетычным падзеле полаў без знешніх адрозненняў (параўн. гоматалізм).

гетэрато́пія

(ад гетэра- + гр. topos = месца)

змена месца фарміравання органа ў жывёл у працэсе іх індывідуальнага развіцця (напр. зубоў на паднябенні).

гетэратранспланта́цыя

(ад гетэра- + трансплантацыя)

перасадка тканак або органаў прадстаўніку іншага біялагічнага віду (параўн. алатрансплантацыя, ксенатрансплантацыя).