Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэраге́нны

(ад гетэра- + -генны)

які складаецца з неаднолькавых, разнародных частак, напр. г. слой вады (проціл. гамагенны).

гетэраго́нія

(ад гетэра- + -гонія)

адна з формаў чаргавання пакаленняў у беспазваночных жывёл, пры якой раздзельнаполыя пакаленні змяняюцца гермафрадытамі або на змену пакаленням з апладнёных яец прыходзяць пакаленні, што развіваюцца з неапладнёных яец.

гетэраданты́зм

(ад гетэра + гр. odus, odontos = зуб)

дыферэнцыраванне формы зубоў ад канічных шыпоў рознай даўжыні, аднародных па форме, да зубоў рознага тыпу або класа.

гетэрадзі́н

(ад гетэра- + гр. dynamis = сіла)

маламагутны высокачастотны генератар электрычных ваганняў; выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы.

гетэрадо́нтнасць

(ад гетэра- + гр. odus, odontos = зуб)

розназубасць (параўн. гамадонтнасць).

гетэразіго́та

(ад гетэра- + зігота)

клетка або арганізм, якія маюць у спадчынным наборы розныя формы таго ці іншага гена (параўн. гомазігота).

гетэразіго́тнасць

(ад гетэразігота)

уласцівы якому-н. арганізму стан, пры якім яго гамалагічныя храмасомы маюць розныя формы (алелі) таго ці іншага гена або адрозніваюцца ўзаемаразмяшчэннем генаў (параўн. гомазіготнасць).

гетэрака́рпія

(ад гетэра- + гр. karpos = плод)

утварэнне ў аднаго і таго ж віду кветкавых раслін пладоў, якія распаўсюджваюцца рознымі спосабамі (напр. у календулы — жывёламі і ветрам).

гетэракарыён

(ад гетэра- + гр. karyon = арэх, ядро)

клетка, якая мае два або больш ядзер, што адрозніваюцца спадчыннымі (генетычнымі) уласцівасцямі (напр. у грыбоў).

гетэраклі́зія

(ад гетэра- + гр. klino = нахіляю, адмяняю)

лінгв. скланенне слова па змешанаму тыпу.