Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэраа́тамы

(ад гетэра- + атамы)

усе атамы (акрамя атамаў вугляроду), якія ўваходзяць у склад арганічных злучэнняў.

гетэрааўксі́н

(ад гетэра- + аўксіны)

хімічнае рэчыва высокай фізіялагічнай актыўнасці, якое ўтвараецца ў раслінах і ўплывае на іх рост.

гетэрабазідыяміцэ́ты

(н.-лац. heterobasidiomycetidae)

падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрны складаныя, шматклетачныя базідыі пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.

гетэрабатмі́я

(ад гетэра- + гр. bathmos = ступень)

неаднолькавы ўзровень спецыялізацыі розных органаў, набыты ў працэсе іх эвалюцыі.

гетэрагалі́нны

(ад гетэра- + гр. hals = соль);

г-ыя арганізмы — водныя арганізмы, здольныя існаваць у асяроддзі рознай салёнасці (параўн. гомагалінны).

гетэрагаме́тнасць

(ад гетэра- + гаметы)

генетычная нераўнацэннасць гамет аднаго з полаў, якая заключаецца ў тым, што яны змяшчаюць неаднолькавыя палавыя храмасомы (параўн. гомагаметнасць).

гетэрагаме́ты

(ад гетэра- + гаметы)

тое, што і анізагаметы.

гетэрага́мія

(ад гетэра- + -гамія)

1) тып палавога працэсу, пры якім гаметы, што зліваюцца, адрозніваюцца знешнім выглядам (параўн. аагамія);

2) перадача нашчадкам па мужчынскай лініі іншых генаў ці іх камбінацый, чым па жаночай (параўн. гамагамія).

гетэрагене́з

(ад гетэра- + -генез)

1) змена спосабаў размнажэння ў арганізмаў на працягу двух ,або больш пакаленняў;

2) раптоўнае з’яўленне асобін, якія моцна адрозніваюцца шэрагам прымет ад бацькоўскіх форм.

гетэрагеніза́цыя

(ад гр. heterogenes = разнародны)

стварэнне ў сплавах неаднароднай структуры з дзвюх або некалькіх фаз, што маюць розныя крышталічныя рашоткі (параўн. гомагенізацыя).