Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ортасіфо́н

(н.-лац. Orthosiphon, ад гр. orthos = прамы + siphon = трубка)

вечназялёны паўкуст сям. губакветных, які пашыраны ў Паўд-Усх. Азіі; культывуецца ў Грузіі як лекавая расліна.

ортскамендату́ра

(ням. Ortskommandantur)

нямецка-фашысцкі мясцовы орган ваеннага кіравання на часова акупіраванай тэрыторыі ў час 2-й сусветнай вайны.

оруэлі́зм о́руэлізм

(англ. orwellizm, ад D. Orwell = прозвішча англ. пісьменніка, аўтара рамана-утопіі «1984»)

маніпуліраванне фактамі або іх перайначванне, скажэнне праўды, падача яе ў ілжывым святле ў мэтах прапаганды, тэрмін выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадства, якое поўнасцю кантралюецца ўладамі.

о́рыкс

(н.-лац. oryx, ад гр. oryks)

млекакормячае сям. пустарогіх, пашыранае ў стэпах, паўпустынях і пустынях Афрыкі; сернабык.

осмарэгуля́цыя

(ад осмас + рэгуляцыя)

фізіялагічныя працэсы ў арганізме, якія забяспечваюць рэгуляцыю асматычнага ціску ўнутранага асяроддзя.

осмарэцэ́птары

(ад осмас + рэцэптары)

чуллівыя нервовыя заканчэнні ў розных органах і тканках, якія рэагуюць на змяненне асматычнага ціску.

осмарэцэ́пцыя

(ад осмас + рэцэпцыя)

здольнасць осмарэцэптараў успрымаць змены канцэнтрацыі асматычна актыўных рэчываў у крыві або пазаклетачнай вадкасці.

о́смас

(гр. osmos = штуршок, ціск)

павольнае прасочванне растваральніку ў раствор праз тонкую перапонку, якая пакрывае раствор.

о́смій

(н.-лац. osmium, ад гр. osme = пах)

хімічны элемент, цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды.

о́ст

(ням. Ost)

1) усход, усходні напрамак;

2) усходні вецер.