Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нуклеа́зы

(ад лац. nucleus = ядро)

ферменты, якія расшчапляюць нуклеінавыя кіслоты і іх вытворныя ў жывёльных і раслінных арганізмах.

нуклеапратэі́ды

(ад лац. nucleus = ядро + пратэіды)

складаныя рэчывы, пабудаваныя з простых бялкоў і нуклеінавых кіслот, уваходзяць у склад ядзер і цытаплазмы ўсіх раслінных і жывёльных клетак.

нуклеа́рны

(н.-лац. nuclearis, ад лац. nucleus = ядро)

які мае адносіны да ядра.

нуклеаты́ды

(ад лац. nucleus = ядро)

арганічныя злучэнні, у склад якіх уваходзяць вуглявод, рэштка фосфарнай кіслаты і вытворныя пурыну або пірамідыну; выконваюць важную ролю ў абмене рэчываў у раслінных і жывёльных арганізмах.

нуклеі́н

(ад лац. nucleus = ядро)

арганічнае рэчыва, багатае фосфарам, якое змяшчаецца ў клетачных ядрах.

нуклеі́навы

(ад нуклеін);

н-ыя кіслоты — тое, што і палінуклеатыды.

нуклео́ід

(ад лац. nucleus = ядро + -оід)

скапленне ядзернага рэчыва бактэрыяльнай клеткі.

нуклео́ль

(лац. nucleolus = ядзерца)

пастаянная састаўная частка ядра расліннай і жывёльнай клеткі.

ну́клеус

(лац. nucleus = ядро)

1) невялікая сям’я пчол, у якой гадуецца пчаліная матка;

2) частка каменнага жаўлака, ад якога ў каменным веку адколвалі пласцінкі для вырабу прылад.

нуклі́ды

(ад лац. nucleus = ядро)

фіз. агульная назва атамаў, якія адрозніваюцца колькасцю нуклонаў у ядры або, пры аднолькавай колькасці нуклонаў, змяшчаюць розную колькасць пратонаў ці нейтронаў.