Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вісмуці́н

(ням. Bismutin)

мінерал класа сульфідаў, непразрысты, серабрыста-белы з металічным бляскам; вісмутавая руда.

віст

(англ. whist)

карцёжная гульня, а таксама пэўная камбінацыя карт пры гульні ў прэферанс, бастон.

вісці́н

(ад лац. viscum = клей з ягад амялы)

клейкае рэчыва, прадукт ператварэння клетачных сценак і цытаплазмы ў некаторых раслін (напр. у ягадах і кары амялы).

вісцэра́льны

(ад лац. viscera = вантробы)

які адносіцца да ўнутраных органаў чалавека або жывёл (напр. в-ая мускулатура); параўн. парыетальны.

вісцэрапто́з

(ад лац. viscera = вантробы + -птоз)

мед. апусканне вантробаў.

віталі́зм

(фр. vitalisme, ад лац. vitalis = жыццёвы)

плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у жывых арганізмах асобай нематэрыяльнай жыццёвай сілы.

віталі́ст

(фр. vitaliste, ад лац. vitalis = жыццёвы)

паслядоўнік віталізму.

віта́льны

(лац. vitalis)

біял. жыццёвы, які мае адносіны да жыццёвых з’яў (проціл. лятальны).

вітамінало́гія

(ад вітаміны + -логія)

навука пра вітаміны, іх будову, пашырэнне ў прыродзе і ролю ў працэсах жыццядзейнасці.

вітамінапрафіла́ктыка

(ад вітаміны + прафілактыка)

выкарыстанне вітамінаў з мэтай папярэдзіць развіццё вітаміннай недастатковасці.