Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віньетава́ць

(ад фр. vignette = застаўка)

звужаць пучок светлавых прамянёў у аптычнай сістэме шляхам загароджвання яго краёў дыяфрагмамі.

вінье́тка

(фр. vignette, ад vigne = вінаград)

упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, у альбоме, на лістку паштовай паперы і інш.

ві́пер

(англ. whipper, ад whip = перакідаць)

прыстасаванне для перакульвання рудных ваганетак.

віпрато́кс

(ад лац. vipera = гадзюка + toxicum = атрута)

лекавы прэпарат (мазь) са змяінага яду, які выкарыстоўваецца пры рэўматызме, артрыце і інш.

ві́ра

(іт. vira = паварочвай)

Падымай! — каманднае слова ў будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш.

вірагені́я

(ад вірусы + -генія)

форма суіснавання віруса з клеткай, пры якой геном віруса ўключаецца ў храмасому клеткі.

віра́ж

(фр. virage = паварот; змена колеру)

1) паварот на вялікай хуткасці самалёта, карабля з нахілам набок або паварот па крывой аўтамабіля, матацыкла, веласіпеда;

2) паварот спартыўнай дарожкі з ухілам унутр;

3) хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.

віра́ж-фікса́ж

(ад віраж + фіксаж)

раствор солей, які надае стойкасць фотаадбітку і змяняе яго колер.

вірале́

(фр. virelai, ад virer = кружыцца)

шасцірадковая страфа, інтанацыйна падзеленая на два трохрадкоўі.

віраме́нт

(фр. virement = вяртанне)

банкавая аперацыя, звязаная з пералічэннем пэўнай грашовай сумы з бягучага рахунку адной асобы на рахунак другой асобы.