Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́русы

(лац. virus = яд)

найдрабнейшыя арганізмы, здольныя пранікаць у пэўныя жывыя клеткі і размнажацца толькі ўнутры гэтых клетак; узбуджальнікі заразных хвароб чалавека, жывёл і раслін.

вірылі́зм

(ад лац. virilis = мужчынскі)

з’яўленне ў жанчын другасных мужчынскіх палавых прыкмет, напр. вусоў, барады.

віры́раваць

(фр. virer)

надаваць фатаграфічнаму здымку з дапамогай віражу 3 пэўную афарбоўку.

вірыя́льны

(ад лац. vires = сілы);

в-ая тэарэма — тэарэма аб суадносінах кінетычнай і патэнцыяльнай энергій часціц фізічнай сістэмы, якія ўзаемадзейнічаюць паводле пэўнага закону;

в-ае ўраўненне стану — ураўненне стану рэальнага газу, у якім ціск газу пададзены па ступенях шчыльнасці газу.

вісказіме́тр

(ад лац. viscosus = клейкі + -метр)

прыбор для вымярэння вязкасці вадкасцей і газаў.

вісказіме́трыя

(ад лац. viscosus = клейкі + -метрыя)

сукупнасць метадаў вымярэння вязкасці вадкасцей і газаў.

вісказі́н

(ад лац. viscosus = клейкі)

вязкае змазачнае масла, якім змазваюць цыліндры паравых машын.

ві́скі

(англ. whisky)

моцны алкагольны напітак, які атрымліваюць перагонкай зброджанага сусла, прыгатаванага са збожжавай сыравіны.

віско́за

(лац. viscosus = клейкі)

1) студзяністае клейкае цэлюлознае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для вырабу штучнага шоўку, розных плёнак і інш.;

2) штучны шоўк.

ві́смут

(ням. Wismut)

1) хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал; выкарыстоўваецца для прыгатавання легкаплаўкіх сплаваў;

2) лякарства, прыгатаванае са злучэнняў вісмуту.