Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ультрамары́н

(с.-лац. ultramarinus = заморскі, ад лац. ultra = больш, звыш + marinus = марскі)

мінеральны пігмент сіняга колеру, які выкарыстоўваецца для вырабу фарбаў, падсіньвання бялізны і інш.

ультраметамарфі́зм

(ад ультра- + метамарфізм)

працэс ператварэння горных парод з такой інтэнсіўнасцю, пры якой яны пераходзяць у расплаўлены стан.

ультрамікраскапі́я

(ад ультра- + мікраскапія)

метад даследавання высокадысперсных (гл. дысперсны) сістэм пры дапамозе ультрамікраскопа.

ультрамікраско́п

(ад ультра- + мікраскоп)

аптычны прыбор для назірання за вельмі дробнымі часцінкамі, якія нябачныя ў звычайным мікраскопе.

ультрамікрато́м

(ад ультра- + мікратом)

прыбор, пры дапамозе якога атрымліваюць вельмі тонкія зрэзы для цыталагічных даследаванняў.

ультрамікро́бы

(ад ультра- + мікроб)

найдрабнейшыя жывыя істоты, нябачныя ў аптычны мікраскоп, здольныя, у адрозненне ад вірусаў, развівацца ў штучных пажыўных асяроддзях.

ультраструкту́ра

(ад ультра- + структура)

вельмі дробная, электронна-мікраскапічная структура (клеткі, храмасомы і інш.).

ультрафі́льтр

(ад ультра- + фільтр)

фільтр, які не прапускае самых дробных часцінак.

ультрафільтра́цыя

(ад ультра- + фільтрацыя)

прапусканне вадкасці праз паўпранікальную мембрану.

ультрафіяле́тавы

(ад ультра- + фіялетавы)

у-ыя прамяні — нябачныя вокам чалавека электрамагнітныя прамяні, што размяшчаюцца ў спектры паміж фіялетавымі і рэнтгенаўскімі прамянямі.