Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зе́бра

(парт. zebra)

дзікі афрыканскі конь з паласатай афарбоўкай цела.

зебро́ід

(ад зебра + -оід)

гібрыд каня або асла і зебры.

зе́бу

(фр. zébu, ад тыбецк. zeba)

свойская буйная рагатая жывёла з невялікім тлушчавым гарбом на карку, якая пашырана ў Азіі, Афрыцы і Паўд. Амерыцы.

зеге́ла

(н.-лац. zygiella)

павук сям. кругапрадаў, які трапляецца на кары і пад карой дрэў.

зе́ін зеі́н

(ад лац. zea = кукуруза)

бялок расліннага паходжання.

зейгерава́ць

(ням. seigem)

раздзяляць цвёрдыя сплавы на састаўныя часткі, улічваючы рознасць тэмператур плаўлення.

зело́тэс

(н.-лац. zelotes)

павук сям. гнафазідаў, які жыве пераважна ў хваёвых лясах у моху і подсціле.

зе́льква

гл. дзельква.

зен

(яп. zen)

японскі культ думкі і цела, разнавіднасць будызму, якая культывуе ўнутраную дысцыпліну, паглыбленне ў сябе і самасузіранне.

зензу́бель

(ням. Simshobel, ад Sims = карніз + Hobel = гэбель)

рубанак для стругання фасонных паверхняў.