Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ватэрлі́нія

(гал. water-lijn, ад water = вада + lijn = лінія)

лінія на бартах судна, якая абазначае ўзровень асадкі яго пры поўнай загрузцы.

ватэрмашы́на

(англ. watermachine, ад water = вада + machine = машына)

машына для прадзення бавоўны, ільну, воўны.

ватэрпалі́ст

(ад ватэрпола)

ігрок у ватэрпола.

ватэрпа́с

(гал. waterpas)

самы просты прыбор для праверкі гарызантальнасці плоскасцей, выкарыстоўваецца ў будаўнічых і цяслярскіх работах.

ватэрпо́ла

(англ. water-polo)

спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе; воднае пола.

ватэрпру́ф

(англ. waterproof = воданепранікальнасць)

1) тканіна, якая не прапускае ваду, а таксама вырабы з яе (адзенне, палаткі);

2) перан. жаночае летняе паліто.

ват-секу́нда

(ад ват + секунда)

адзінка вымярэння работы электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца за 1 с пры магутнасці току ў 1 ват.

ва́ўчар

(англ. voucher)

1) пісьмовая распіска, паручыцельства, гарантыя або рэкамендацыя;

2) сертыфікат, які дае права на атрыманне стандартных адукацыйных паслуг;

3) індывідуальны прыватызацыйны чэк;

4) талон, які выкарыстоўваецца для аплаты тавараў і паслуг.

ваўчарыза́цыя

(ад ваўчар)

выдача прыватызацыйных чэкаў.

ва́фля

(ням. Waffel)

сухое пячэнне з крэмавымі праслойкамі і клятчастым адбіткам на паверхні.