Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

варыякамбіне́кс

(ад лац. vario = змяняю + combino = аб’ядноўваю)

размнажальная капіравальная машына вертыкальнай канструкцыі.

варыяклішо́граф

(ад лац. vano = змяняю + клішэ + -граф)

гравіравальная машына з электронным колеракарэктарам для прыгатавання клішэ пры шматколерным высокім друку.

варыялі́т

(ад лац. variola = воспа + -літ)

вулканічная горная парода, якая змяшчае шматлікія варыёлы.

варыяло́ід

(ад лац. variola = воспа + -оід)

лёгкая форма воспы.

варыя́нт

(фр. variant, ад лац. varians, -ntis = які змяняецца)

1) разнавіднасць, відазмяненне, адна з магчымых камбінацый чаго-н.;

2) адна з некалькіх рэдакцый якога-н. твора, афіцыйнага дакумента або іх часткі;

3) адна з магчымых камбінацый у шахматнай ці шашачнай гульні.

варыя́нта

(ад варыянт)

1) арганізм жывёлы або расліны, які адхіляецца па пэўнай прымеце ад асноўнага тыпу;

2) кожны член рада лікаў пры статыстычных падліках.

варыяскапі́я

(ад лац. varius = розны + -скапія)

метад здымкі і дэманстравання варыяфільмаў.

варыя́тар

(ад лац. variare = змяняць)

агрэгат або вузел машыны для плаўнай змены частаты вярчэння.

варыяфі́льм

(ад лац. varius = розны + фільм)

фільм, дзе ў адпаведнасці са зместам мяняюцца памеры і канфігурацыя кадраў на экране.

варыяцы́йны

(ад варыяцыя)

які мае адносіны да варыяцыі;

в-ае злічэнне — раздзел матэматыкі, які вывучае экстрэмумы, што залежаць ад выбару адной або некалькіх функцый, метадам варыяцый.