Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вая́ж

(фр. voyage)

іран. падарожжа, паездка (звычайна дзелавая, афіцыйная).

ваяжо́р

(фр. voyageur)

іран. падарожнік.

ваяжы́раваць

(фр. voyager)

іран. падарожнічаць.

ва-ба́нк

(фр. va banque)

стаўка ў азартнай картачнай гульні, роўная ўсяму банку;

перан. ісці ва-банк — ісці на рызыку, дзейнічаць, рызыкуючы ўсім.

ве́бер

[ням. W. Weber = прозвішча ням. фізіка (1804—1891)]

адзінка магнітнага патоку ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).

веберме́тр

(ад вебер + -метпр)

прыбор для вымярэння магнітнага патоку.

вегетарыя́нец

(ням. Vegetarianer, ад с.-лац. vegetanus = раслінны)

чалавек, які спажывае толькі раслінную і малочную ежу.

вегетарыя́нства

(англ. vegetarian, ад с.-лац. vegetarius = раслінны)

сістэма харчавання, якая выключае прадукты жывёльнага паходжання.

вегетаты́ўны

(с.-лац. vegetativus)

які служыць для жыўлення і росту жывёльных і раслінных арганізмаў;

в-ая нервовая сістэма — частка нервовай сістэмы, якая рэгулюе абмен рэчываў у арганізме;

в-ае размнажэнне — непалавое размнажэнне, пры якім новы арганізм утвараецца з часткі мацярынскага.

вегетацы́йны

(ад вегетпацыя)

які мае адносіны да вегетацыі;

в. перыяд — перыяд росту і развіцця расліны.