Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нітрагі́н

(ад нітра- + гр. ago = засвойваю)

бактэрыяльнае ўгнаенне для бабовых культур, якое змяшчае клубеньчыкавыя бактэрыі, здольныя засвойваць кісларод.

нітрагліцэры́на

(ад нітра + гліцэрына)

арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, складаны эфір азотнай кіслаты і гліцэрыны, бясколернае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу бяздымнага пораху, дынаміту і як лекавы прэпарат.

нітрала́к

(ад нітра- + лак)

лак на нітрацэлюлознай аснове.

нітрало́й

(ад нітра- + англ. alloy = прымесь, сплаў)

канструкцыйная сталь, якая змяшчае нітрыдаўтваральныя элементы.

нітрамані́т

(ад нітра- + маніт)

хімічнае злучэнне, атрыманае шляхам нітравання маніту; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў і ў медыцыне замест нітрагліцэрыны.

нітраме́трыя

(ад нітра- + -метрыя)

галіна ведаў, звязаная з вымярэннем колькасці азоту ў яго злучэннях з кіслародам.

нітраталуо́л

(ад нітра- + талуол)

арганічнае злучэнне, прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў ядры талуолу нітрагрупамі; выкарыстоўваецца для сінтэзу фарбавальнікаў.

нітра́ты

(ад гр. nitron = салетра)

солі азотнай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў хімічнай прамысловасці і як угнаенне.

нітрафа́рба

(ад нітра- + фарба)

фарба на нітралаку.

нітрафе́н

(ад нітра- + фен)

ядахімікат комплекснага дзеяння; выкарыстоўваецца для барацьбы з бур’янамі, шкоднымі насякомымі і грыбамі.