Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́тас

(лац. lotos, ад гр. lotos)

водная травяністая расліна сям. лотасавых з прыгожымі буйнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках.

ло́тлінь

(гал. loodlijn)

тонкі трос (лінь) з гірай на канцы; просты лот1.

лотр

(польск. łotr < чэш. lotr, ад с.-в.-ням. loter)

лайдак, гультай; п’яніца.

лоўж

(літ. lāužas)

куча галля.

лох

(фін. lohi = ласось, сёмга)

самец сёмгі ў перыяд нерасту.

ло́цман

(гал. loodsman)

1) спецыяліст па праводцы суднаў на падыходах да партоў і ў небяспечных для плавання месцах;

2) невялікая марская рыба сям. стаўрыдавых, якая трымаецца каля суднаў і каля акул у трапічных і субтрапічных водах.

ло́цыя

(рус. лоция, ад гал. loodsen = весці карабель)

1) раздзел суднаваджэння, які вывучае ўмовы плавання ў водных басейнах;

2) кіраўніцтва для плавання ў пэўным водным басейне з падрабязным апісаннем яго навігацыйных асаблівасцей.