Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зараптэ́ры

(н.-лац. zoraptera)

атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем (сумяшчаюць прыметы тараканавых і тэрмітаў); жывуць у лясным подсціле, гнілой драўніне, пад карой.

-заўр

(гр. sauros = яшчарка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на прыналежнасць да выкапнёвых паўзуноў.

заўрало́ф

(ад гр. sauros = яшчарка + lophos = грэбень)

раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў з моцна развітым гарпунападобным грэбенем чэрапа, які жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

заўрапо́ды

(ад гр. sauros = яшчарка + -поды)

група чатырохногіх раслінаедных дыназаўраў юрскага і мелавога перыядаў (гл. мезазой) з тазам і канечнасцямі такога ж тыпу, як і ў рэптылій, тыповыя прадстаўнікі — антарктазаўр, брантазаўр, брахіязаўр, дыпладок.

заўраптэры́гіі

(н.-лац. sauropterygia)

атрад вымерлых водных драпежных паўзуноў, якія жылі ў трыясе.

зая́длы

(польск. zajadły)

1) які надта прыахвоціўся да чаго-н.; заўзяты (напр. з. танцор);

2) які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, напорыстасцю; зацяты (напр. з-ая барацьба);

3) злосны, задзірысты (напр. з. чалавек).

збро́я

(польск. zbroja)

1) прылада, рэч для нападу ці абароны (напр. халодная з., агнястрэльная з.);

2) перан. сродак, спосаб для дасягнення, здзяйснення чаго-н. (напр. друк — магутная з.).

збру́я

(польск. zbroja, zbrój)

прадметы і прыналежнасці для запрагання або сядлання коней; вупраж.

здра́да

(польск. zdrada)

пераход на бок ворага; парушэнне вернасці каму-н., (напр. з. радзіме, з. ідэалам).

зебо́ід

(ад зебу + -оід)

гібрыд буйной рагатай жывёлы і зебу.