Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нейрафа́ны

(ад нейра- + гр. phanos = светлы)

сетка вельмі тонкіх валаконцаў, якія размешчаны каля базальных цельцаў і абумоўліваюць работу раснічнага апарата ў інфузорый.

нейрафібрамато́з

[ад нейра + фібра + гр. (onk)oma, -atos = пухліна]

захворванне, якое характарызуецца ўзнікненнем шматлікіх пухлінных вузлоў уздоўж нервовых ствалоў і нервовых заканчэнняў у скуры і пігментных плям на скуры.

нейрафібры́лы

(ад нейра- + фібрылы)

ніткападобныя ўтварэнні ў нервовых клетках і іх адростках, якія ўдзельнічаюць у правядзенні па нервовай сістэме імпульсу.

нейрафізіяло́гія

(ад нейра + фізіялогія)

раздзел фізіялогіі, які вывучае функцыі нервовай сістэмы чалавека і жывёл.

нейрахі́мія

(ад нейра- + хімія)

раздзел біяхіміі, які вывучае хімічны склад нервовай тканкі і асаблівасці абмену рэчываў у ёй.

нейрахіру́рг

(ад нейра- + хірург)

спецыяліст у галіне нейрахірургіі.

нейрахірургі́я

(ад нейра- + хірургія)

раздзел хірургіі, які вывучае захворванні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы і распрацоўвае метады іх лячэння.

нейро́н

(гр. neuron = жыла, нерв)

нервовая клетка разам з адросткамі, якія ад яе адыходзяць.

нейру́ла не́йрула

(лац. neurula, ад гр. neuron = нерв)

стадыя зародкавага развіцця хордавых жывёл і чалавека, якая наступае пасля гаструлы.

нейруля́цыя

(ад нейрула)

утварэнне ў працэсе зародкавага развіцця нервовай пласцінкі і яе замыканне ў нервовую трубку ў хордавых жывёл і чалавека на стадыі нейрулы.